Канапацкая прапанавала выбіраць прэзідэнта на сем гадоў 

22.07.2020 / 08:47

Фота Надзеі Бужан

Сёння Ганна Канапацкая і Сяргей Чэрачань выступілі на нацыянальным радыё. Выступы паўтаралі ўчарашнія звароты па тэлебачанні.

Ганна Канапацкая зноў выступала па-беларуску, а затым прадублявала па-руску.

«Я выступаю за бяскроўны дэмакратычны пераход улады, — сказала яна. — Для гэтага я ініцыюю для заканадаўчага замацавання абмежаванне адным сямігадовым тэрмінам знаходжання на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе, прадастаўленне спецыяльных гарантый кіраўніку дзяржавы і членам яго сям'і з асаблівым механізмам прыцягнення да адказнасці пры наяўнасці на тое важкіх падстаў».

Nashaniva.com