Ці зарэгіструюць Бабарыку, Ціханоўскую, Цапкалу? Гэта стане вядома сёння АНЛАЙН-ВІДЭА

14.07.2020 / 08:19

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты запланаваная на 14 ліпеня — у апошні з магчымых дзён, прадугледжаных графікам выбарчай кампаніі.

Лідзія Ярмошына. Скрыншот з тэлеканала АНТ.

Рэгістрацыя мелася адбыцца між 5 і 14 ліпеня. Аднак спецыяльнае пасяджэнне ЦВК прызначанае на крайні тэрмін. На агітацыю за кандыдатаў застанецца 25 дзён — выбары пройдуць ужо 9 жніўня.

Дакументы на рэгістрацыю здалі сем прэтэндэнтаў: Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

Агітацыйныя магчымасці Бабарыкі і Ціханоўскай будуць абмежаваныя тым, што ў першым выпадку сам кандыдат Віктар Бабарыка, а ў другім кіраўнік штаба, Сяргей Ціханоўскі, знаходзяцца ў СІЗА.

Nashaniva.com