Прэзідэнт Бразіліі, што адмаўляў небяспеку каранавіруса, заразіўся на COVID-19

07.07.2020 / 18:53

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару заразіўся на каранавірус, перадае Globo.

Сярод сімптомаў захворвання ў кіраўніка дзяржавы была тэмпература 38 градусаў і слабасць. Цяпер ён адчувае сябе ўжо лепш.

На пачатковых этапах распаўсюджвання пандэміі Балсанару адмаўляў небяспеку каранавіруса, называючы яе перабольшанай.

Nashaniva.com