У якіх рэгіёнах Беларусі сабралі больш за ўсё подпісаў за Бабарыку РЭЙТЫНГ
01.07.2020 / 13:35
Штаб Віктара Бабарыкі падзяліўся з журналістамі табліцай з колькасцю подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі, перададзеных у тэрытарыяльныя камісіі, у кожным з рэгіёнаў.
Агулам у Беларусі каля 150 такіх камісій. Асаблівасць заканадаўства ў тым, што здаваць подпісы могуць ці загадзя пазначаныя каардынатары, ці сам прэтэндэнт, ці кіраўнік штаба. Аднак і Віктар Бабарыка, і яго сын Эдуард былі арыштаваныя, таму не змаглі даехаць да некаторых камісій. Таму ў 65 камісій не было пададзена ўвогуле ніводнага подпісу.
- Мінск — 188 376 (+9030 Першамайскага раёна не даехалі)
- Мінскі раён — 23 625
- Віцебск — 12 824
- Брэст — 12 177
- Гомель — 12 032 (без Навабеліцкага раёна Гомеля)
- Гродна — 11 802
- Магілёў — 8297
- Полацкі раён + Наваполацк — 6267
- Смалявіцкі раён + Жодзіна — 6165
- Баранавічы (без Баранавіцкага раёна) — 5947
- Маладзечанскі раён — 5500
- Салігорскі раён — 4962
- Дзяржынскі раён — 4494
- Бабруйск— 4482 (+100 подпісаў Бабруйскага раёна не даехалі)
- Лідскі раён — 4292 (не даехалі)
- Барысаўскі раён — 4227
- Пінскі раён — 3364
- Мазырскі раён — 2835
- Жлобінскі раён — 2369
- Ваўкавыскі раён — 2337
- Пухавіцкі раён — 2229
- Слуцкі раён — 2367
- Аршанскі раён — 2109
- Слонімскі раён — 1866
- Светлагорскі раён — 1812
- Калінкавіцкі раён — 1618
- Асіповіцкі раён — 1606
- Рэчыцкі раён — 1593
- Кобрынскі раён — 1576
- Бярозаўскі раён — 1548
- Вілейскі раён — 1469
- Лагойскі раён — 1458
- Навагрудскі раён — 1353
- Лунінецкі раён — 1322
- Валожынскі раён — 1230
- Нясвіжскі раён — 1143
- Чэрвеньскі раён — 1010 (не даехалі)
- Слаўгарадскі раён — 1003