Суд у Гаазе: Прэзідэнт Косава датычны да забойства амаль 100 чалавек у 1990-я

24.06.2020 / 21:04

Прэзідэнту Косава Хашыму Тачы і былому спікеру парламента Косава Кадры Веселі прад'яўленыя абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах, уключаючы забойства, выкраданні людзей і катаванні.

Адпаведную заяву размясцілі на сайце Палаты і спецыялізаванай пракуратуры Косава, што знаходзіцца ў Гаазе.

У абвінаваўчым заключэнні сцвярджаецца, што Тачы, Веселі і іншыя абвінавачаныя падазраваныя нясуць крымінальную адказнасць за амаль 100 забойстваў. Злачынствы тычацца сотняў ахвяр сярод косаўскіх албанцаў, сербаў, ромаў і іншых этнічных груп і ўключаюць палітычных праціўнікаў.

Тачы і Веселі былі сярод заснавальнікаў Вызваленчай арміі Косава, у канцы 1990-х яна ваявала супраць сербскіх войскаў за незалежнасць Косава. Тачы быў палітычным кіраўніком арміі, Веселі — кіраўніком разведкі.

Nashaniva.com