Вядучая БТ Пытлева: Больш я маўчаць не магу. Так не павінна быць
24.06.2020 / 19:34
Вядучая праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на БТ Кацярына Пытлева ў сваім інстаграме выказалася пра апошнія падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.
«Я глядзела, як маіх калег, журналістаў затрымліваюць у жывым эфіры, нават нягледзячы на тое, што ў іх ёсць дазвол на працу, перажывала за тых, хто выйшаў на мірныя прагулкі, каб праявіць салідарнасць і апынуўся ў СІЗА, абуралася, калі маці пачалі пагражаць адабраннем дзяцей толькі за тое, што яна вырашыла падтрымаць свайго мужа і скарыстацца свабодай слова, гарантаванай нашай Канстытуцыяй… А ўчора людзей пакавалі толькі за тое, што яны вырашылі падтрымаць любімы магазін і мірна стаялі ў чарзе. І больш я маўчаць не магу, як, на шчасце, многія беларусы. Так не павінна быць, я не хачу такой сучаснасці і будучыні для маіх дзяцей. Я 23 гады працавала на дзяржаўных каналах і радыё, на шчасце, мне ніколі не давялося ісці на здзелку з сумленнем, я працую ў забаўляльным фармаце і старалася заўсёды трымацца ў эфіры ў баку ад палітыкі. Але цяпер быць абыякавым — раўнасільна здрадзе сваёй краіне, свайму народу. Я звяртаюся да ўсіх, хто вырас на маіх праграмах, да тых, хто мяне чытае, глядзіць і слухае. Так, як цяпер, быць не павінна. Мы не народзец. Мы — беларусы, выдатная нацыя, якая вартая лепшага: павагі, свабоды слова, бяспекі і росквіту. Але ніяк не абраз, жорсткіх затрыманняў мірных пратэстуючых і ўсіх, хто хоча выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Няхай кожны з нас пройдзе праз усё гэта з годнасцю. Я люблю цябе, Беларусь», — напісала тэлевядучая.