Дырэктар Інстытута сацыялогіі: Так, красавіцкі ўзровень даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%, ЦВК — 11%
19.06.2020 / 11:00
Пра гэта дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў заявіў у інтэрв'ю «Народнай волі», каментуючы інфармацыю пра тое, што рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску — складае 24%, а ЦВК — 11%
— Калі гаворка ішла пра 11-адсоткавы ўзровень даверу ЦВК, спасылаліся на Інстытут сацыялогіі, які вы ўзначальваеце.
— Гэта нашы звесткі, так.
— І тое, што рэйтынг даверу Лукашэнкі ў Мінску ўсяго 24 адсоткі, — таксама вашы?
— Так. Гэта красавіцкія звесткі. Даследаванне праводзілася ў сакавіку — пачатку красавіка. Хоць тут правільней было б казаць не пра рэйтынг, а пра ўзровень, але няхай.