Канапацкая з лазні: За палітычнымі амбіцыямі спрабуюць схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну

12.06.2020 / 13:37

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая пракаментавала актуальныя падзеі ў краіне, знарок не называючы імя Віктара Бабарыкі.

«Мегабайты выдумак і бруду, што выліваюць на мяне малапапулярныя і брахлівыя тэлеграм-каналы краіны інфармацыйнага і ідэалагічнага агрэсара, фундаваныя з кішэні некаторых каляпалітычных дзеячаў, якія ўявілі сябе беларускімі месіямі, з лёгкасцю змываюцца адным заходам у лазню».

«З цікавага заўважу: да чаго ж прымітыўна глядзяцца спробы за палітычнымі амбіцыямі, якія немаведама адкуль узяліся, схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну і прапажу даручаных грошай і актываў сваіх карпаратыўных гаспадароў. І гэтыя людзі будуць нам расказваць, як трэба Беларусь любіць?! З усім нацыянал-пралетарскім абурэннем. Ваша Ганна».

Ганна Канапацкая праілюстравала допіс такім фота:

Фота з фэйсбука Ганны Канапацкай

Чытайце:

Бог даруе. Канапацкая сцвярджае, што сабрала 100 тысяч подпісаў

Канапацкая параўнала Бабарыку з педафілам, якому нельга працаваць у дзіцячым садзе

Nashaniva.com