Зборшчыка подпісаў за Бабарыку пакараюць за публікацыю ў сацсетках у школьныя часы

12.06.2020 / 10:58

Штаб Віктара Бабарыкі паведаміў пра затрыманне двух сяброў ініцыятыўнай групы.

Адзін з іх — кіраўнік магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка» Сяргей Кармызаў.

Другі — актывіст з Гомеля. Яго папярэдзілі пра прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыю ў сацсетках забароненых матэрыялаў. Як тлумачыць штаб, публікацыя была зроблена шмат гадоў таму, яшчэ ў школьныя гады.

У штабе Віктара Бабарыкі запэўніваюць, што ўсім, хто сутыкнуўся з пераследам, аказваецца юрыдычная дапамога.

Nashaniva.com