Андрэй Хадановіч выйграў прэмію Арсенневай
12.06.2020 / 10:39
Беларускі ПЭН-цэнтр за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года ўручыў прэмію Наталлі Арсенневай паэту Андрэю Хадановічу, паведамляе Радыё Рацыя.
Хадановіч атрымаў яе за кнігу «Школа травы». Цырымонія прайшла ў анлайн-рэжыме.
«Вельмі змешаныя, але збольшага ўсё ж такі пазітыўныя і радасныя пачуцці ў чалавека, які мае гонар удзельнічаць у гэтай цырымоніі нетыповым чынам у вельмі нестандартны і не самы аптымістычны час. Але яна праводзіцца, і гэта здорава. Здорава, што ў прэміі ёсць такая фантастычная патронка як Наталля Арсеннева — цудоўная наша паэтка. І кожнаму быць прыемна і радасна», — кажа Андрэй Хадановіч.