Ператрус у «Прыватлізінгу», прыехалі работнікі ДФР з усёй краіны

11.06.2020 / 12:14

У кампаніі «Прыватлізінг», якая, як вынікае са слоў Аляксандра Лукашэнкі, мае дачыненне да Віктара Бабарыкі, таксама праходзіць ператрус.

«Да пачатку працоўнага дня прыехала група з розных канцоў краіны: на шаўронах гербы Дэпартамента фінансавых расследаваняў па Віцебскай, Гродненскай абласцях. Нехта зусім без шаўронаў. Прыбылі для правядзення следчых мерапрыемстваў, канкрэтна праводзіцца вобшук, шукаюць дакументы, звязаныя са злачынствам па артыкуле 243 (Ухіленне ад сплаты падаткаў). Прынамсі нам паказалі пастанову ў якой фігураваў толькі гэты артыкул. 

Пакуль усё праходзіць ціха і карэктна: ніхто не «бычыць», ёсць панятыя, усе ў медыцынскіх масках і пальчатках.

Малаімаверна, што будуць затрыманні ў офісе, але, на жаль, на гэты момант у нас адсутнічае сувязь з некаторымі высокапастаўленымі работнікамі нашай арганізацыі. Мы не ведаем, дзе яны», — паведамілі карэспандэнту «Нашай Нівы» ў «Прыватлізінгу».

{POLL#965}

Nashaniva.com