Палітбюро-2009. Макей
Аляксандр Фядута распачынае ў «Нашай Ніве» цыкл публікацый пра самых уплывовых асобаў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.
08.04.2009 / 17:42
Аляксандр Фядута распачынае ў «Нашай Ніве» цыкл публікацый пра самых уплывовых асобаў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.
8 маладых энэргічных рэвалюцыянераў прымалі найважнейшыя палітычныя рашэнні партыі бальшавікоў пасля яе перамогі ў дзяржаўным перавароце 1917 году.
25 (максімальная колькасць, часам меншая) лядашчых людзей, якія заваявалі ў партыйных інтрыгах права стаць чальцамі найвышэйшага партыйнага кіраўніцтва, вызначалі жыццё Савецкага Саюзу часоў застою.
12 чалавек былі абраныя сябрамі Палітбюро ЦК КПСС на сакавіцкім пленуме 1986 году — тым самым, з якога пачалася перабудова.
Спынімся на гэтай лічбе. Пастановім, што на жыццё суверэннай Рэспублікі Беларусь найболей уплываюць гэтыя 12 чалавек — без уліку кіраўніка беларускай дзяржавы, пастаўленага Канстытуцыяй 1996 году па-за любыя формы палітычнага кантролю — сумленныя выбары з удзелам паўнамоцных назіральнікаў тут не разглядаюцца.
Гэта трэцяя спроба аўтара стварыць карцінную галерэю найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі. Самага закрытага кіраўніцтва ў Еўропе. Таму калі партрэт не падобны, як здаецца герою, на яго самога, не дакарайце люстэрка — перачытайце Гогаля. Ці ператварайцеся ў паўнавартасныя палітычныя фігуры.
Калі чытачу здаецца, што партрэт грашыць суб’ектывізмам... Ды ўжо даруйце, аўтар не збіраецца ствараць карыкатуры. Што бачыць, тое і малюе.
Час вырашыць...
Адкрывае серыю артыкулаў нарыс «Другі твар», прысвечаны кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею.
Чытайце яго ў папяровым тыднёвіку «Наша Ніва». Пытайцеся ў шапіках «Белсаюздруку». «Наша Ніва» з’яўляецца ў кіёсках у Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку. А найлепш — падпісвайцеся!
* * *
Падпісацца можна праз Рэдакцыю і праз «Белпошту». Мы рэкамендуем — праз Рэдакцыю.
Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Яна таннейшая, а нам выгаднейшая фінансава.
Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта». Цана падпіскі праз Рэдакцыю 6 000 руб. на месяц.
Каб падпісацца, проста дасылайце адрасы і грашовыя пераказы. Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.
Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: dastauka@tut.by, dastauka@nn.by, паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.
У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.
Грошы можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце.
На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».
У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.
У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».
У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).
* * *
Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 12 000 руб. на месяц.