Канапацкая параўнала Бабарыку з педафілам, якому нельга працаваць у дзіцячым садзе
07.06.2020 / 14:14
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падчас інтэрв'ю ў праграме «Выбары. ProContra» на тэлеканале «Белсат» заявіла, што «менеджар «Газпрама» не можа быць прэзідэнтам нашай краіны». Гаворка ідзе пра Віктара Бабарыку, які быў старшынёй праўлення Белгазпрамбанка.
«Гэта раўназначна таму, што педафіл не можа быць выхавацелькай у дзіцячым садку», — дадала Канапацкая.
Канапацкая падкрэсліла, што «незалежнасць Беларусі не прадаецца ні за якія грошы».