Бабарыка — членам выбарчых камісій: Палічыце галасы сумленна, і вы будзеце героямі

03.06.2020 / 13:28

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка сказаў у жывым эфіры «Еўрарадыё».

«Быць героям заўсёды лепш, чым мець таўро ворага», — сказаў ён.

«Яны ж лічаць галасы, павярнуўшыся спінамі і філейнымі часткамі цела, пабачыць рэальную карціну цяжка», — запытаўся журналіст Зміцер Лукашук.

«Яны не ворагі беларускаму народу. Калі правільна сфармуляваць пасыл, што яны [будуць] героямі, яны зробяць сумленна сваю працу», — адказаў Бабарыка.

Ён таксама заклікаў фіксаваць усе парушэнні на тэлефон, які ёсць літаральна ў кожнага.

Nashaniva.com