Праваабаронцы: Ціханоўскі — палітычны зняволены

31.05.2020 / 20:31

31 мая беларускія праваабаронцы распаўсюдзілі заяву з заклікам неадкладна вызваліць Сяргея Ціханоўскага.

«30 траўня 2020 г. падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, які адбываўся ў г. Гродна, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у дадзеным пікеце, — гаворыцца ў заяве.

Паводле інфармацыі журналістаў, якія непасрэдна прысутнічалі пры правядзенні пікета і вялі анлайн-трансляцыю, пікет адбываўся мірна, без парушэнняў грамадскага парадку, у адпаведнасці з патрабаваннямі арт. 45.1 ВК Рэспублікі Беларусь.

Затрыманне адбылося пасля яўна незаконнага ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі ў камунікацыю грамадзян з кіраўніком ініцыятыўнай групы С. Ціханоўскім.

30 траўня з тэлеграм-канала прэс-сакратара МУС стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел якім нібыта прымаў С. Ціханоўскі і іншыя затрыманыя. На дадзены момант вядома, што Ціханоўскі і яшчэ сямёра затрыманых находзяцца ў ІЧУ г. Мінска.

Падзеі, якія папярэднічалі затрыманню — заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі падчас наведвання МТЗ на адрас Ціханоўскага, спроба перашкодзіць і стварыць канфліктную сітуацыю на пікеце з боку некалькіх жанчын, незаконнае ўмяшальніцтва і затрыманне С. Ціханоўскага супрацоўнікамі міліцыі, дэманстратыўнае падзенне на зямлю міліцыянера і наступная рэакцыя на інцыдэнт дзяржаўных СМІ, дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да С. Ціханоўскага магла быць здзейсненая правакацыя.

Аналіз відэазапісаў падзеяў і сведчанняў відавочцаў дазваляюць зрабіць высновы аб адсутнасці падставаў для затрымання С. Ціханоўскага, пералічаных ва УПК Рэспублікі Беларусь, што сведчыць аб адвольным і незаконным затрыманні С. Ціханоўскага.

Варта нагадаць, што гэта не першы выпадак пераследу С. Ціханоўскага за мірную рэалізацыю ім свабоды мірных сходаў, выказвання меркавання і распаўсюду і збору інфармацыі.

…Пералічаныя вышэй факты дазвалюяць зрабіць высновы аб наяўнасці палітычнага матыва ў боку ўладаў у пераследзе С. Ціханоўскага, скіраваных на недобраахвотнае спыненне або змяненне ягонай публічнай дзейнасці.

…Гэта дазваляе нам заявіць, што крымінальны пераслед С. Ціханоўскага з’яўляецца палітычнаматываваным, а сам С. Ціханоўскі палітычным зняволеным.

У сувязі з гэтым, мы прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі:

Nashaniva.com