У міліцыянера, які ўпаў на пікеце Ціханоўскага, удар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі
30.05.2020 / 00:02
Як стала вядома Hrodna.life, супрацоўніка міліцыі, які пацярпеў падчас збору подпісаў на Савецкай плошчы 29 мая, даставілі ў абласную бальніцу хуткай дапамогі, але не шпіталізавалі.
У міліцыянера ўдар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама вядома, што па дапамогу да медыкаў звярнуўся яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Ён прыйшоў у цывільным, але ніякіх цялесных пашкоджанняў у яго выяўлена не было.
Нагадаем, блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі ўвечары 29 мая ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Разам з ім затрымалі яшчэ 9 яго прыхільнікаў. Затрыманне адбылося пасля правакацыі з падзеннем міліцыянера.