Ад пнеўманіі памерла жанчына, якая супрацоўнічала з Камітэтам аховы здароўя Мінгарвыканкама

18.05.2020 / 16:08

Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі дзён таму памерла спадарыня Г., якая была супрацоўніцай Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. 

Апошнія дні жанчына ляжала з пнеўманіяй у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі. 

Факт смерці работніцы з агаворкамі пацвердзілі ў Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. 

«Яна ляжала ў РНПЦ з пнеўманіяй, але вынікі ўскрыцця нам невядомыя. Юрыдычна яна не была нашым супрацоўнікам, але працавала на нашай тэрыторыі. А так яна супрацоўніца медыцынскага інфармацыйнага цэнтра, які структурна адносіцца да 6-й бальніцы», — сказалі «Нашай Ніве» ў структуры. 

Вядома, што Г. пераважна займалася справамі «Чарнобыльскага рэгістра». 

Nashaniva.com