Па прыколе зарэгістраваўся кандыдатам і музыкант Алесь Таболіч
15.05.2020 / 17:57
Лідар мінскага гурта Znich Алесь Таболіч падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Фота Надзеі Бужан
Таболіч сказаў «НН», што пайшоў на выбары, бо ён Аляксандр Рыгоравіч і не горшы за Канапацкую.
«Калі зарэгіструюць, буду перш за ўсё культурна-музычныя праекты прасоўваць падчас кампаніі», — сказаў Таболіч.
Кіраваць яго штабам будзе былы галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк.