Адключаць гарачую ваду ў маі не будуць
12.05.2020 / 12:19
Зроблена гэта з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі, паведамілі БелТА ў «Мінэнерга».
Пачаць планавыя адключэнні гарачай вады ў Мінску меркавалася 11 мая, але Мінжылкамгас рэкамендаваў праз эпідэмію перанесці тэрміны гэтых работ па ўсёй краіне, паколькі адсутнасць гарачай вады не дазволіць нармальна пільнавацца гігіены.
Мяркуецца, што адключэнні будуць з чэрвеня.