Лукашэнка зноў нагадаў пра захаванне працоўных калектываў

12.05.2020 / 10:46

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску нагадаў пра сваё цвёрдае патрабаванне аб неабходнасці ў цяперашніх умовах прыкласці максімум намаганняў для захавання працоўных калектываў, перадае БЕЛТА.

«Усяляк трэба захаваць працоўныя калектывы. Гэта маё патрабаванне застаецца непахісным», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.