Ужо трэці журналіст атрымаў 10 сутак

12.05.2020 / 10:27

На 10 сутак асуджаны журналіст з Магілёве Аляксандр Буракоў, паведаміў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаўт Барыс Гарэцкі.

Раней у Магілёве 10 сутак атрымаў Міхась Аршынскі, а ў Глыбокім — Зміцер Лупач. Прычым Лупача пасля прысуду адвезлі ў бальніцу: у яго здарыўся гіпертанічны крыз.

Таксама ў Магілёве судзяць Алеся Асіпцова.

Усе журналісты асвятлялі сустрэчы блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15 сутак арышту. 

На 15 сутак быў асуджаны брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін. 

Nashaniva.com