Той самы «суровы турыст» з Беларусі таксама ідзе ў прэзідэнты
12.05.2020 / 09:01
vk.com
Віталь Зялкоўскі, вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі, заявіў, што мае намер вылучыцца ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.
«Напісаў заяву ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты РБ», — напісаў Зялкоўскі на сваёй старонцы Укантакце.
У якасці доказу ён прыклаў скрыншот сваёй заявы 11 мая. Месцам пражывання пазначана Маладзечна.
Зялкоўскі праславіўся сваімі суровымі фотамі ля многіх еўрапейскіх славутасцяў.