У Пецярбургу гарэла рэанімацыя каранавіруснай бальніцы, загінулі пяць чалавек на ШВЛ

дапоўнена

12.05.2020 / 08:03

Пяць чалавек сталі ахвярамі пажару, які ўзнік у аддзяленні рэанімацыі ў бальніцы Святога Георгія ў Санкт-Пецярбургу (Расія). Пра гэта tass.ru паведамілі ў экстранных службах.

«Падчас пажару загінулі пяць пацыентаў, падлучаных да ШВЛ [апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх]», — сказала крыніца.

Сігнал пра ўзгаранне паступіў у МНС РФ а 6:23.

У памяшканні на шостым паверсе бальніцы гарэла абстаноўка на плошчы 10 квадратных метраў. У 06:55 узгаранне лакалізавалі.

У тушэнні бальніцы, якая прымае толькі пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, было задзейнічана 15 адзінак спецтэхнікі і 75 пажарных, піша moika78.ru.

Меркаванай прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Nashaniva.com