Юнакоў з Мінска, якія прынеслі труну на рэпетыцыю парада, будуць судзіць праз скайп

11.05.2020 / 13:10

Фота Пятра Маркелава

Сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі «Моладзевага блока» Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 мая. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП, піша spring96.org.

Як паведаміла «Вясне» Дар'я Рублеўская, суд над актывістамі «Моладзевага блока» Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык будзе адбывацца праз Skype. 

Таксама 9 мая міліцыя затрымала актывістаў Міхася Варанцова і Вераніку Яновіч. Увечары іх адпусцілі. 

Нагадаем, 8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.

Nashaniva.com