Расія выпрабоўвае новую гіпергукавую ракету
11.05.2020 / 08:22
У Расіі з борта бамбавіка-ракетаносца Ту-22М3 правялі выпрабаванні новай гіпергукавой авіяцыйнай ракеты, піша tass.ru са спасылкай на крыніцу ў абаронна-прамысловым комплексе РФ.
Ракета распрацоўваецца для мадэнізаванай версіі самалёта Ту-22М3М.
Крыніца адзначыла, што ракета не мае дачынення да ракет лінейкі Х-32, пры гэтым суразмоўца агенцтва не назваў характарыстыкі новай ракеты.
Раней расійскі абаронна-прамысловы комплекс распрацаваў два віды авіяцыйных гіпергукавых ракет. Адна з іх атрымала назву «Кінжал» і ўжываецца на знішчальніку МІГ-31К, яна здольная разганяцца да 10 хуткасцяў гуку і створаная на базе ракеты наземнага комплексу «Іксандэр». Яшчэ адна гіпергукавая авіяракета ствараецца для знішчальніка пятага пакалення Су-57 і павінна размяшчацца ўнутры яго фюзеляжа. Назва ракеты і характарыстыкі невядомыя.
Бамбавік Ту-22М3М абсталяваны супрацькарабельнымі ракетамі, а яго асноўная задача — барацьба з авіяцыйнымі карабельнымі групоўкамі. Бамбавік таксама здольны паражаць наземныя і марскія цэлі з вялікіх, сярэдніх і малых вышынь.