Дзве стратэгіі кадыфікацыі беларускай мовы, або Паляванне на ведзьмаў як панацэя ад усіх бедаў

10.05.2020 / 22:54

Часта людзі, якія любяць беларускую мову, адно аднога люта ненавідзяць і, само сабою, падазраюць ува ўсіх смяротных грахах. І нават… у нелюбові «да нашай бацькавай спрадвечнай мовы».

Як так магло стацца? Адкуль такая варажнеча? Вядома, можна было б спісаць на наш звадлівы нацыянальны характар… Але характар характарам, а як толькі пачынаецца моўная спрэчка, жарсці распаляюцца… Можна было б растлумачыць і так: вайна з «ерэтыкамі» заўжды была больш жорсткая, чым вайна з «нявернымі», але… адкуль тыя «ерэтыкі»? Вось у гэтым тут і штука!

Для аднаго боку жупел — «русіфікацыя», для другога жупел — «разбурэнне нормаў»… І кожнаму здаецца: от заб’ю яго, гада, і беларуская мова акрыяе. Праўда, у наш час нязгодных фізічна не забіваюць. Дубіна стала віртуальнаю, а ў прынцыпе… прынцып той самы: раструшчыць галаву кожнага, хто не разумее, у чым панацэя.

Артыкул Юрыя Пацюпы чытайце на Gazeta.arche.by.

Nashaniva.com