Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі
06.05.2020 / 21:56
Міністэрства інфармацыі апублікавала спіс пераможцаў штогадовага конкурсу «Залатая літара» — гэта галоўнае спаборніцтва дзяржаўных медыя. Намінацый ажно 25, каб хапіла ўсім. Пераможцам выдаюць дыплом і статуэтку, пра грошы гаворкі не вядзецца.
У намінацыі «Найлепшы аналітычны артыкул» перамог Андрэй Мукавозчык і яго калонкі «Накіпела», у якіх ён у хамскай манеры завочна змагаецца з незалежнымі медыя і апазіцыяй.
Андрэй Мукавозчык. фота «Настаўніцкай газеты»
Для Мукавозчыка гэта другая запар перамога. Летась ён выйграў конкурс як аглядальнік.
Чытайце:
Таго самага Мукавозчыка прызналі найлепшым аглядальнікам краіны
«Спасіба, дзеда, за бяседу». Стась Карпаў адказвае Мукавозчыку
Выйграў і яшчэ скандальны работнік «Советской Белоруссии», Максім Осіпаў. Мінінфармацыі лічыць, што ён лепш за ўсіх пісаў на грамадска-палітычную тэматыку.
Осіпаў — фанат БССР. Ён па-ранейшаму марыць пра адзіную краіну ад Брэста да Уладзівастока.
Максім Осіпаў, фота Надзеі Бужан