Памёр гісторык і настаўнік Аляксей Бруй
17.04.2020 / 23:41
На гэтым тыдні памёр Аляксей Бруй з Нясвіжа. Яму было 43 гады. Ён быў гісторыкам, настаўнікам, знаўцам беларускай мовы, прапаведнікам, патрыётам, дыяканам евангельскай царквы ў Гарадзеі і складальнікам кнігі пра сваё мястэчка.