Лукашэнка падпісаў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС
14.04.2020 / 07:34
Кіраўнік дзяржавы падпісаў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС, піша Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне на адкрыцці вясновай сесіі.
Цяпер дакументы павінны зацвердзіць у Еўрапарламенце.
Пасля ратыфікацыі ў Савеце ЕС «шэнген» для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра (цяпер каштуе 80). Пагадненне пачне дзейнічаць прыкладна ў чэрвені.