У Дрыбінскім раёне палілі траву: згарэла хата і чатыры хлявы

10.04.2020 / 16:32

9 красавіка падраздзяленні Магілёўскага абласнога МНС выязджалі на пажар у вёску Крычаватка Дрыбінскага раёна.

Агонь знішчыў дом і чатыры хлявы. Меркаваная прычына надзвычайнага здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці. Пры тушэнні падпаленай травы пацярпела 60-гадовая пенсіянерка. З апёкамі абедзвюх рук жанчыну адвезлі ў Дрыбінскую бальніцу.

Nashaniva.com