Успышка каранавіруса адбылася ў Кіева-Пячэрскай лаўры

09.04.2020 / 12:25

Пробы на каранавірус аказаліся станоўчымі ў 30 з 44 пратэсціраваных духаўнікоў Кіева-Пячэрскай лаўры Рускай праваслаўнай царквы.

Пра гэта сёння паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Увага да Лаўры была прыцягнутая, калі яе кіраўнік, мітрапаліт Вышгарадскі і Чарнобыльскі Павел, два тыдні таму заклікаў працягваць наведваць службы, нягледзячы на каранцін. Пазней ён быў шпіталізаваны з прыкметамі хваробы, як і шэраг іншых манахаў.

У Кіеве мітрапаліт, які заклікаў людзей не баяцца інфекцыі і хадзіць у храмы, захварэў на каранавірус

Усяго ва Украіне выяўлена амаль 2000 заражаных каранавірусам. У краіне праводзіцца адносна мала тэстаў на COVID-19, гэтым і тлумачыцца невысокая лічба ідэнтыфікаваных выпадкаў. У той жа час Украіна ўвяла вельмі жорсткі каранцін — аж да спынення грамадскага транспарту ў гарадах. 

СГ; фота Wikimedia Commons