Беларусь адмовілася выдаць Расіі егавіста

08.04.2020 / 14:52

Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расіі Мікалая Махалічава. Ён вызвалены з-пад варты, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Human Constanta.

humanconstanta.by

Расейскі паслядоўнік рэлігійнай арганізацыі Сведкі Яговы паўтара месяца знаходзіўся пад арыштам у Беларусі. Праваабаронцы спадзяюцца, што беларускія ўлады дадуць яму прытулак або статус уцекача, пасля чаго той зможа жыць у бяспецы.

36-гадовага Мікалая Махалічава затрымалі 21 лютага ў Гарадку Віцебскай вобласці. Яму паведамілі, што Расея абвясціла яго ў міждзяржаўны вышук, бо ён належыць да забароненай рэлігійнай супольнасці.

Праз тры дні пасля гэтага намеснік пракурора Гарадоцкага раёна адправіў егавіста ў Віцебскі СІЗА.

Nashaniva.com