У Шчучынскім раёне матацыкліст збіў насмерць падлетка, што выбег на дарогу за мячом
08.04.2020 / 08:57
Фота МУС
Смяротнае ДТЗ адбылося 7 красавіка каля 20:00 у Васілішках, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
На вуліцы Перамогі каля пешаходнага пераходу перад матацыклам на дарогу раптам выбег 14-гадовы падлетак. 26-гадовы кіроўца «Сузукі» не змог пазбегнуць ДТЗ і наехаў на хлопчыка: ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы аварыі.
Паводле папярэдняй версіі, дзеці ішлі на спартыўную пляцоўку гуляць у футбол. У нейкі момант мяч апынуўся на дарозе, і адзін з падлеткаў пабег за ім.