У Мінску памёр яшчэ адзін пацыент з каранавірусам: ён адпачываў у «Пралесцы»
06.04.2020 / 13:59
У нядзелю ўвечары ў Мінску памёр пацыент з каранавірусам. Пра гэта рэдакцыі TUT.BY паведаміла яго дачка Марына. Мужчыну было 70 гадоў.
Раней Марына распавядала TUT.BY, што з 5 па 21 сакавіка яе бацька адпачываў у санаторыі «Пралеска». Напярэдадні ад'езду мужчына адчуў сябе дрэнна, і родныя забралі яго дадому.
— Калі тата прыехаў, тэмпература ў яго была 38 градусаў, ён кашляў. Мы давалі яму лекі, але лепш не станавілася, таму вырашылі выклікаць участковага доктара.
Лекар параіў зрабіць здымак. Здымак паказаў аднабаковую пнеўманію.
— У чацвер, 26 сакавіка, тату шпіталізавалі ў 3-ю бальніцу. Тэст паказаў у яго каранавірус, — распавядае Марына. — У нядзелю бацьку перавялі ў інфекцыйны шпіталь.
Мужчына знаходзіўся на ШВЛ.
Раней «Наша Ніва» паведамляла, што 2 красавіка памёр супрацоўнік санаторыя, у якім і адпачываў 70-гадовы мужчына.