Качанава пра тое, як пройдуць выбары: Я думаю, як заўсёды, арганізавана, дружна, зладжана

31.03.2020 / 23:12

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў эфіры БТ-1 распавяла пра тое, як пройдуць чарговыя прэзідэнцкія выбары.

Фота Надзеі Бужан.

«Гэта важнае палітычнае мерапрыемства пройдзе ў нашай краіне, я думаю, як заўсёды, арганізавана, дружна, зладжана, — сказала Наталля Качанава. — Я працавала і ў Мінску, і ў рэгіёне, і ведаю актыўнасць нашых грамадзян. У мяне няма ніякіх сумневаў, што ўсё будзе ўдала і паспяхова».

«Мы ў найбліжэйшы час з ЦВК параімся, абмяркуем найбольш прымальны час для правядзення гэтай выбарчай кампаніі», — адзначыла Качанава.

Nashaniva.com