У 35 гадоў памёр беларускі акцёр Гарык Вепшкоўскі. У яго з дзяцінства былі праблемы з сэрцам
дапоўнена
31.03.2020 / 10:51
Сёння, 31 сакавіка 2020 года памёр акцёр мінскага Маладзёжнага тэатра Гарык Вепшкоўскі. Пра гэта TUT.BY паведамілі яго калегі, інфармацыю пацвердзілі і ў тэатры.
Фота з фэйсбука
— Ён паехаў у Брэст да бацькоў. Там тэмпература 40 градусаў, дрыжыкі, кашаль. І падняўся ціск, — паведамілі TUT.BY калегі Вепшкоўскага спачатку.
Аднак сваякі, у якіх ён гасцяваў, кажуць, што ніякіх прыкмет рэспіраторнай інфекцыі ў яго не было, але падняўся ціск — у Гарыка з дзяцінства былі праблемы з сэрцам:
— Ні тэмпературы, ні кашлю, нічога ў яго не было. У яго быў толькі высокі ціск. Учора ён наведаў двух дактароў. Спачатку яму збілі ў паліклініцы ціск. Яму пасля прыёму стала зноў горш. Яго павезлі ў прыватны медцэнтр. Думалі, можа там дапамогуць. Яму там сказалі папіць лекі і адправілі дадому. Уначы ён пайшоў спаць і ў сне памёр, — распавялі TUT.BY сваякі.
Гарык Вепшкоўскі нарадзіўся ў 1985 годзе ў Брэсце. Скончыў Брэсцкі музычны каледж імя Шырмы. Працаваў у Брэсцкім тэатры драмы, у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, з 2018 года — у Моладзевым тэатры.
Здымаўся ў серыялах, у 2014 годзе зняў кароткаметражны фільм «Падарунак».
Пра месца і час развітання будзе паведамлена дадаткова.