Пад Мінскам разабралі «разумныя» кватэры. Цяпер іх будуць будаваць паўсюль
Беларусы раскупілі першыя «разумныя» кватэры ад забудоўшчыка. Іх пабудавалі і ўкамплектавалі ў загарадным квартале «Пірс». Праект рэалізаваны «А-100 Дэвелапмент» сумесна з Яндэксам.
24.03.2020 / 11:14
«Інтэлект» атрымалі двухпакаёвыя кватэры ў сіціхаўсах. Датчыкі адсочваюць дым, працёк вады і няпрошаных гасцей, а галасавое кіраванне дазваляе пагасіць святло, запусціць фільм ці ўключыць музыку. Ёсць таксама тры разумныя разеткі, камера відэаназірання, пульт, цэнтр кіравання і дзве «разумныя» калонкі «Яндекс.Станцыі» з Алісай.
Усе «разумныя» кватэры выкупілі ўсяго за месяц. Высокі попыт падштурхнуў забудоўшчыка павялічыць прапанову на «разумныя» кватэры ў Пірсе. Акрамя таго, жыллё з'явіцца ў «Новай Баравой», «Зялёнай гавані» і «Дэпо».
Сістэма аб'ядноўвае розныя прыборы ў кватэры, якімі можна кіраваць голасам, з пульта або смартфона. Датчыкі рэагуюць на падазроную актыўнасць: адкрыццё вокнаў або дзвярэй, калі гаспадароў няма дома. Пры пагрозе сістэма пачне сігналіць і слаць паведамленні на смартфон. З яго можна падлучыцца да камеры відэаназірання і атрымаць «карцінку» пад розным аглядам. Разумныя разеткі ў сваю чаргу адключаць прас або абясточаць тэлевізар пры скоку напружання або кароткім замыканні.