Белсат

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з телеканалу «Белсат».

23.03.2009 / 16:21

Увесь мінулы тыдзень тэлеканал «Белсат» жыў як на іголках. Спачатку звольнілі стваральніцу і дырэктарку першай незалежнай беларускай тэлевізіі Агнешку Рамашэўскую, затым прэзідэнт TVP Polonia Пётр Фарфал заявіў, што «Белсат» больш не атрымае ад ТВП ні залатоўкі... «Мы не разумеем, што адбываецца. Няма ўпэўненасьці, што тэлеканал будзе існаваць далей», - казалі ў прыватных размовах супрацоўнікі.

Акурат у разгар гэтых жарсцяў завітала на «Белсат» фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.

Белсат займае ўсяго некалькі пакояў.
Гэты - самы вялікі, у ім працуюць журналісты і запісваюцца спартовыя навіны.
На галоўным плане — вядучы «Аб'ектыву» Алесь Залеўскі.

За паўгадзіны да выпуску навінаў спускаемся на некалькі паверхаў уніз, у студыю. «Перад эфірам на ліфце не едзем», - кажа Аліна Коўшык, вядучая «Аб'ектыву».

Неўзабаве прыходзіць стылістка. Яна робіць макіяж і падбірае вопратку вядучым.

Некалькі хвілінаў да эфіру...

Калегі глядзяць гатовы выпуск навінаў.