Марыю Васілевіч злавілі на тым, што яна раўняе сабе ногі ў фоташопе ФОТА
08.03.2020 / 22:59
Спадарожніца Аляксандра Лукашэнкі, самая маладая дэпутатка і «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч трапіла 8 сакавіка ў інтэрнэт-скандал.
Яна размясціла ў сваім інстаграме два фота пасля жаночага забегу ў сталіцы. На адным з іх бачна, як «гнецца» агароджа. Інтэрнаўты робяць выснову, што гэта прыкмета няўдалай работы ў фоташопе, калі для звужэння ці павелічэння пэўных зон выкарыстоўваюць самы прымітыўны інструмент — «Пластыка», які скажае іншыя блізкія аб'екты.
Па скажонай агароджы можна зрабіць выснову, што Васілевіч «раўняла» сабе ногі.
На другім фота, у іншай позе, але каля той самай агароджы, бачна, што яна роўная.
У інтэрнэце ўжо пачалі зубаскаліць і рабіць мемы.