Пуцін і Меркель абмеркавалі сітуацыю ў Ідлібе

03.03.2020 / 16:27

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. У прыватнасці абмяркоўвалася сітуацыя ў сірыйскім Ідлібе і Лівіі.

Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, Пуцін і Меркель чакаюць вынікаў па дээскалацыі ў Ідлібскай зоне ад расійска-турэцкай сустрэчы 5 сакавіка ў Маскве.

Таксама яны падкрэслілі неабходнасць выканання бакамі канфлікту ў Лівіі рэжыму спынення агню.

Nashaniva.com