Расія адмяніла цягнік Масква-Ніца, які праходзіць праз Беларусь

27.02.2020 / 19:27

Расійскі бок з-за новага каранавіруса Covid-2019 адмяняе курсіраванне цягніка Масква-Ніца, маршрут якога праходзіць праз тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі і Манака, паведамляе БелТА.

Рашэнне прынята для таго, каб прадухіліць распаўсюджванне каранавірса на тэрыторыі Расіі.

Цягнік Масква-Ніца курсіруе раз на тыдзень, адпраўляючыся з расійскай сталіцы па чацвяргах, у зваротным напрамку — па нядзелях.