Памерла выкладчыца журфака БДУ, зацятая абаронца беларускай мовы Марыя Карповіч
27.02.2020 / 13:16
Памерла кандыдат філалагічных навук, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Марыя Карповіч. Ёй было 80 гадоў.
Марыя Карповіч, фота Journ.bsu.by
Марыя Карповіч нарадзілася ў 1939 годзе ў Столінскім раёне. Абараніла дысертацыю па тэме «Супастаўляльна-стылістычны аспект рускага і беларускага словаўтварэння». Была навуковым кіраўніком цяперашняга дэкана факультэта журналістыкі Вольгі Самусевіч.
Карповіч выкладала па-беларуску, вяла курс тэорыі і практыкі рэдагавання.
У 1990-я працавала ў апараце Савета Міністраў, рыхтавала прамовы для прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча. Мела падзяку за выкладанне беларускай мовы супрацоўнікам апарата Саўміна.
Развітанне з Марыяй Карповіч адбудзецца 28 лютага ў 18.00 па адрасе: Кульман, 33А, жалобная VIP-зала.