Памёр Эдуард Дубянецкі
25.02.2020 / 12:44
25 лютага на 54-м годзе жыцця памёр гісторык, пісьменнік Эдуард Дубянецкі, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Эдуард Дубянецкі нарадзіўся ў 1966 г. у Чудзіне Ганцавіцкага раёна, ён быў сынам філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.
У 1992—2004 гадах Э. Дубянецкі быў навуковым і старшым навуковым супрацоўнікам Скарынаўскага цэнтра, з 2004 года — вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка.
Займаўся даследаваннем праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., этнічнай самасвядомасці беларусаў, нацыянальнай культуры.