«Мы — Еўропа эпохі Сярэднявечча»: Зяленскі пракаментаваў падзеі ў Новых Санжарах

21.02.2020 / 15:10

РБК — Украіна

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што «Украіна — Еўропа эпохі Сярэднявечча пасля ўчорашніх пратэстаў у Новых Санжарах», піша РБК-Украіна.

Зяленскі таксама вітаў украінцаў, якія вярнуліся з горада Ухань. Ён пажадаў ім моцнага здароўя.

«Шчыра кажучы, мы ўвесь час кажам, што Украіна — гэта Еўропа, дык вось… учора ў некаторых эпізодах здавалася, што мы — Еўропа эпохі Сярэднявечча. На жаль, давайце не забываць, што мы ўсе з вамі людзі, а не… не хачу цяпер падбіраць няправільнае слова», — сказаў ён.

Учора ва Украіну вярнуліся эвакуяваныя з Уханя ўкраінцы і замежнікі. Эвакуяваных украінцаў адправілі ў ізаляваны санаторый у Новых Санжарах. Але мясцовыя жыхары ў сувязі з гэтым пачалі беспарадкі.

Паводле кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Ігара Кліменкі, праваахоўнікі на працягу сутак у Новых Санжар затрымалі 24 чалавекі. Па факце сутыкненняў будзе праведзена адпаведнае расследаванне дзеянняў актыўных пратэстоўцаў.

Аўтары Вікіпедыі адпомсцілі жыхарам украінскага селішча, якое адмовілася прыняць эвакуяваных

Nashaniva.com