Ігрою гэтага беларускага віяланчэліста захапляецца ўвесь свет. Паглядзіце яго жывы выступ ВІДЭА
У 2000 годзе Міхаіл Радунскі пачаў навучацца ігры на віяланчэлі ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры акадэміі музыкі, сёння 26-гадовага музыку справядліва можна назваць зоркай акадэмічнай сцэны.
19.02.2020 / 08:44
Міхаіл удзельнічаў у майстар-класах, канцэртах і фестывалях у Кітаі, Эстоніі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, а на фестываль «Musica Mundi» у Брусэлі Радунскага сёння запрашаюць як педагога.
У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live віяланчэліст выканаў класічныя творы сола і разам з піяністкаю Дашай Мароз, а ў неакадэмічнай частцы свайго выступу паказаў сюрпрыз, які ён падрыхтаваў разам з вакалістам Янам Ярашам адмыслова для гледачоў праграмы. Таму абавязкова дагледзьце да канца.
У размове з Мірай Шульц музыка згадаў свой першы выступ і тое, што ён рэпетыраваў больш за ўсё, досвед ігры ў складзе гурта BosaeSonca, а таксама пракаментаваў некаторыя фотаздымкі з зоркамі, якія Радунскі выклаў у свой інстаграм.
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.