У Слуцку мужчына даведаўся, што смяротна хворы, і выкінуўся з 7-га паверха
11.02.2020 / 20:05
Інцыдэнт здарыўся ў аўторак, 11 лютага. Паводле папярэдняй інфармацыі, некалькі дзён таму мужчына даведаўся пра сваё смяротнае захворванне, піша «Інфа-Кур'ер».
Загінуламу было 64 гады.
У праваахоўных органах пацвердзілі факт гібелі чалавека без прыкмет гвалтоўнай смерці. Іншай афіцыйнай інфармацыі няма.