Афрыка пакутуе ад надзвычайнага нашэсця саранчы
23.01.2020 / 08:40
Намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Марк Лоўкок выдаткаваў 10 мільёнаў даляраў з Цэнтральнага фонду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ААН для барацьбы з саранчой на Афрыканскім кантыненце, піша ria.ru.
У ААН адзначаюць, што нашэсце саранчы, якое закранула Афрыканскі Рог, Паўднёва-Заходнюю Азію і рэгіён Чырвонага мора, з'яўляецца самым маштабным за 25 гадоў для Эфіопіі і Самалі і горшым з тых, што назіралася ў Кеніі за 70 гадоў.