Іран: Чорныя скрыні самалёта былі пашкоджаныя пасля аварыі
09.01.2020 / 22:14
Абедзве чорныя скрыні самалёта, які разбіўся ў Тэгеране, былі пашкоджаныя. Пра гэта заявіў кіраўнік Арганізацыі цывільнай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ, перадае Tasnim.
«Бартавыя самапісцы знаходзяцца ў распараджэнні групы, што расследуе катастрофу… Абедзве чорныя скрыні былі пашкоджаныя ў выніку аварыі і пажару», — сказаў ён.
У той жа час у прыладах захаваліся блокі памяці, аднак яны фізічна пашкоджаныя.