Леанарда Дзі Капрыа выратаваў у Карыбскім моры мужчыну, што правёў у вадзе 11 гадзін

09.01.2020 / 13:28

Галівудскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа паўдзельнічаў у выратаванні мужчыны, які зваліўся за борт. Прычым у вадзе ён прабыў 11 гадзін. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Інцыдэнт адбыўся 30 снежня. Дзі Капрыа і яго дзяўчына Каміла Мароне адправіліся ў плаванне да выспы Сен-Бартэлэмі. Капітан яхты, на якой падарожнічаў акцёр, атрымаў паведамленне пра 24-гадовага француза, што апынуўся за бортам круізнага лайнера. Дзі Капрыа пагадзіўся змяніць запланаваны маршрут і адправіцца на пошукі зніклага.

Яхта з акцёрам на борце была адзіным суднам, што адгукнулася на просьбу аб дапамозе. Капітан назваў выратаванне мужчыны «шанцам адзін на мільярд».

Nashaniva.com