Ламалі мэблю, білі люстры, выкідалі рэчы з акна. У Лідзе моладзь так святкавала Новы год, што разграміла кватэру сяброўкі

08.01.2020 / 12:29

Скрыншот відэа.

У Лідзе кампанія маладых людзей адзначала Новы год у кватэры, размешчанай на 7-м паверсе. Кватэра належыць бацькам дзяўчыны, якая без дазволу дарослых вырашыла паклікаць да сябе сяброў, піша абласная міліцыя

У нейкі момант вечарынка выйшла з-пад кантролю. Пад уздзеяннем алкаголю падлеткі сталі ламаць мэблю, біць люстры, выкідаць рэчы з акна. На шчасце, на вуліцы ніхто не пацярпеў.

Гаспадары кватэры звярнуліся ў міліцыю. Яны ацанілі прычыненую шкоду ў дзве тысячы рублёў.

Nashaniva.com